Лахатроншчыкі праз СМС разыгрывалі ў Маладзечне "бумеры"

У Маладзечна ашуканцы праз СМС разыгрывалі "бумеры". Пра махінацыі стала вядома, калі жыхарка горада звярнулася ў міліцыю.
Па яе словах, невядомы даслаў ёй СМС аб выйгрышы БМВ Х5. Для атрымання аўтамабіля зламыснік пераконваў жанчыну аплаціць транспартныя выдаткі па дастаўцы машыны.

Усё, што ад яе патрабавалася, — перавесці на электронны кашалёк у банку амаль 4 мільёны рублёў. Міліцыя распачала крымінальную справу за махлярства.

Злачынцам пагражае да трох гадоў турмы, перадае БЕЛТА. Праўда, ці затрыманыя махляры — не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі