Латушка папрасіў палякаў памагчы беларусам, якія стаяць у чарзе на мяжы

Аўтамабільная чарга на мяжы Польшчы і Беларусі

Аўтамабільная чарга на мяжы Польшчы і Беларусі / twitter.com/PavelLatushka

Павел Латушка звярнуўся да палякаў з просьбай дапамагчы беларусам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на памежным пераходзе "Тэрэспаль — Варшаўскі Мост".

Аўтамабільная чарга на ўезд у Беларусь праз гэты памежны пераход расцягнулася на 10-15 кіламетраў.

"Па нашых звестках, чарга сфармавалася з-за наўмыснага стрымлівання афармлення на ўезд у Беларусь памежнымі і мытнымі службамі рэжыму Лукашэнкі. Таксама сёння вігілійная вячэра, каталіцкія святы, у Польшчы не працуюць мясцовыя органы ўлады, крамы і іншыя ўстановы. Разам з тым мы спрабуем праінфармаваць аб сітуацыі памежныя службы Польшчы, паліцыю Польшчы і мясцовыя ўлады дзеля таго, каб з іх боку атрымаць падтрымку і спрыянне ў дапамозе беларусам",піша Латушка ў сваім тг-канале.

Палітык паведамляе, што ён правёў размовы з дзяжурным камісарыята паліцыі ў Тэрэспалі, дзяжурным камендатуры павятовай паліцыі ў Бялай-Падлясцы і з дзяжурным камендатуры ваяводскай паліцыі ў Любліне. Яны пацвердзілі, што пры неабходнасці акажуць дапамогу беларусам. "Там будуць пастаянна знаходзіцца дзяжурныя паліцэйскія аўтамабілі. Мы спрабуем таксама ўсталяваць кантакты з мясцовымі ўладамі, валанцёрамі", — зазначае Латушка.

Валанцёраў ён просіць дапамагчы цёплай гарбатай, канапкамі, коўдрамі, гігіенічнымі сродкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі