Лазавік: Асобныя грамадзяне агітуюць невядома за што

Яны змогуць звяртацца да выбарцаў у працоўныя дні да 14 сакавіка. Кандыдат мае права на адно бясплатнае выступленне па мясцовым радыё.



Еўрарадыё пацікавілася ў сакратара Цэнтрвыбаркаму Мікалая Лазавіка, ці будуць гэтыя выступы ў жывым эфіры? Вось што ён распавёў:



"Усе выступленні будуць у запісе. Выбарчая парламенцкая кампанія нас навучыла, што напэўна яшчэ рана даваць свабодны эфір, таму што часам асобныя грамадзяне, якім даецца магчымасць агітаваць за выбары, агітуюць невядома за што... За нейкі байкот".



Больш падрабязна пра ўмовы выступаў кандыдатаў у дэпутаты гл. тут.



Нагадаем, што мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць 23 сакавіка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі