Лазавік: "Вайны улётак" у выбарчай кампаніі не будзе

Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік 24 ліпеня правёў семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій Брэсцкай вобласці, перадае БЕЛТА.

Лазавік адзначыў, што ў ранейшыя выбарчыя кампаніі назіралася пэўная "вайна улётак": агітацыйныя матэрыялы аднаго кандыдата размяшчаліся паўзверх, а то і замест агітацыі канкурэнта. Сёлета, як зазначыў чыноўнік, будзе цэнтралізавана вырабляцца адна ўлётка з ілюстраваным матэрыялам пра ўсіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Яе будуць распаўсюджваць праз аддзяленні сувязі ва ўсе паштовыя скрынкі.

На думку Лазавіка, гэта спросціць агітацыйную працу самім кандыдатам, а таксама павысіць інфармаванасць выбарцаў.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі