Памёр былы сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік

Памёр былы сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік

Памёр былы сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік. Прычынай смерці стала цяжкая хвароба, паведамляе БЕЛТА.

У сярэдзіне кастрычніка стала вядома, што 65-гадовы Лазавік перанёс анкалагічную аперацыю і не змог працягнуць сваю працу ў ЦВК, яго звольнілі па стане здароўя. Адбылося гэта ўжо пасля правядзення парламенцкіх выбараў, якія сталі для Мікалая Лазавіка апошнімі. Сакратаром ЦВК ён працаваў з 2000 года.
.
Лазавік — ураджэнец вёскі Невіняны Вілейскага раёна. Кандыдат эканамічных навук. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, БДУ, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, а пасля аспірантуру гэтай акадэміі. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 13-га склікання.

Спачуванні родным і блізкім Лазавіка накіраваў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі