Лазавік: Назіральнік павінен бачыць, як падлічваюцца бюлетэні (відэа)
Ён запэўніў, што "калі на нейкім выбарчым участку назіральнікаў не падпускаюць да падліку галасоў, то гэта не сістэма".
Увечары 26 ліпеня сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік у інтэрв'ю праграме "Контуры" тэлеканала АНТ распавёў пр ўдзел назіральнікаў у выбарчай кампаніі і іх правы.
Найперш Лазавік запэўніў, што "калі на нейкім выбарчым участку назіральнікаў не падпускаюць да падліку галасоў, то гэта не сістэма".
"Нават адмыслова ўнеслі папраўку ў закон, што назіральнік павінен назіраць падлік галасоў ва ўмовах, якія забяспечваюць агляднасць падліку галасоў. Не проста павінен здалёк глядзець, а павінен бачыць, як падлічваюцца бюлетэні", — заявіў чыноўнік. Па яго словах, калі выбарчая камісія не будзе даваць назіральніку такога права, то яна парушыць закон і пра гэта трэба сігналізаваць.
Лазавік адзначыў, што мясцовых назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах бывае 30-40 тысяч і яны актыўна працуюць. У ліку міжнародных назіральнікаў будзе, напрыклад, група АБСЕ.