Леанід Кучук прызначаны галоўным трэнерам мінскага "Дынама"

Леанід Кучук прызначаны галоўным трэнерам мінскага "Дынама"

Леанід Кучук прызначаны галоўным трэнерам мінскага "Дынама". Пра прызначэнне ў сераду паведамляе прэс-служба сталічнага футбольнага клуба.

Кучуку 60 гадоў. Ён вядомы беларускі футбольны спецыяліст, працаваў з камандамі ў Малдове, Расіі, Украіне (сярод іх — "Шэрыф", "Кубань", "Лакаматыў"). Без працы трэнер знаходзіўся з канца мінулага года, а да таго часу трэніраваў украінскі "Рух" (Д2). Пасля прыезду ў нашу краіну Леанід Кучук трапіў у абавязковую двухтыднёвую самаізаляцыю.

Днямі стала, што мінскае "Дынама" звольніла галоўнага трэнера Сяргея Гурэнку. Ён працаваў з камандай з лета 2019-га (агулам быў галоўным трэнерам дынамаўцаў ужо трэці раз). Летась каманда заняла ў чэмпіянаце Беларусі 4-е месца, цяпер яна на 12-м месцы ў турнірнай табліцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі