Лепшым футбалістам свету па версіі FIFA стаў Лука Модрыч
Лепшым футбалістам свету па версіі FIFA стаў Лука Модрыч. Паўабаронца мадрыдскага "Рэала" і зборнай Харватыі апярэдзіў Махамеда Салаха ("Ліверпуль", зборная Егіпта) і Крышціяну Раналду ("Рэал"/"Ювентус", зборная Партугаліі). Пра Модрыча, як аднаго з галоўных кандыдатаў на ўзнагароду FIFA, загаварылі на нядаўнім чэмпіянаце свету, дзе яго зборная ўзяла "срэбра". Падчас цырымоніі ўзнагароджвання Модрыч гаварыў не толькі на англійскай мове, але і на харвацкай.
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Міжнароднай федэрацыі футболу прайшла 24 верасня ў Лондане.
Фота: Reuters