Летась за ўдзел ва ўзброеных канфліктах за мяжой асудзілі 4 беларусаў
За мінулы год распачалі 5 крымінальных справаў на беларусаў, якія ўдзельнічалі ва ўзброеных канфліктах у замежных краінах. Чатырох ужо асудзілі. Пра гэта павеламіў міністр замежных справаў Уладзімір Макей падчас Міжнароднай кенферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам, якая праходзіць 9 кастрычніка ў Мінску.
Асуджаным інкрымінавалі ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, вярбоўку або падрыхтоўку асобаў да такога ўдзелу. Таксама міністр паведаміў, што 12 асобаў атрымамі афіцыйныя папярэджанні.
Паводле Макея, удзел беларусаў у баявых дзеяннях за мяжой нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі.