Летась Польшча адмовіла ў выдачы часовага ВНЖ 14% заяўнікаў з Беларусі

Амаль кожны сёмы заяўнік з Беларусі не атрымаў у Польшчы ВНЖ

Амаль кожны сёмы заяўнік з Беларусі не атрымаў у Польшчы ВНЖ / pexels.com

У 2023 годзе польскія ўлады адмовілі ў выдачы часовага віду на жыхарства 13,9% заяўнікаў з Беларусі — гэта амаль кожны сёмы заяўнік. Такая лічба прыводзіцца ў даследаванні "Польскага кансультанта".

Грамадзяне Расіі атрымлівалі адмовы ў 36,2% выпадкаў, Украіны — у 5,7%, іншых дзяржаў — у 17%. Агулам летась Польшча адмовіла ў выдачы ВНЖ 23 979 замежнікам.

А атрымаў часовы ВНЖ у Польшчы за мінулы год 334 381 замежнік. Сярод іх было 59 627 беларусаў (17,8% ад агульнай колькасці), 217 250 украінцаў (65%), 6841 расіянін (2%).

Па стане на 31 снежня 2023 года ў Польшчы легальна пражывала 118 562 грамадзян Беларусі, як паведамляў Цэнтр беларускай салідарнасці. Гэта людзі, якія маюць часовы ці пастаянны ВНЖ, дадатковую абарону, дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза, часовую абарону, статус бежанца ці іншыя падставы.

Раней паведамлялася, што 27 беларусаў былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы, таму не атрымалі ў Польшчы ВНЖ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі