Летняе надвор'е вернецца ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня

Летняе надвор'е вернецца ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня

Сапраўднае летняе надвор'е вернецца ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня. Пра гэта БЕЛТА паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова. Паводле яе слоў, бліжэйшыя выхадныя дні будуць прахалоднымі.

У пятніцу, 10 чэрвеня, у начныя гадзіны чакаецца 2-8 градусаў са знакам плюс (на поўдні будзе крыху цяплей), у дзённыя — 17-23 градусы вышэй за нуль. Кароткачасовыя дажджы ўначы магчымыя ў асобных раёнах Гомельскай вобласці, удзень — месцамі па краіне, магчымыя навальніцы.

У суботу, 11 чэрвеня, месцамі па Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы з парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 14 градусаў цяпла, удзень будзе ад +11 да +17, а на Гомельшчыне — да +20.

У нядзелю, 12 чэрвеня, кароткачасовыя дажжы прагназуюцца пераважна на паўночным усходзе нашай краіны. Навальніцы магчымыя ў дзённыя гадзіны. Уначы чакаецца плюс 4-9 градусаў, удзень — 15-21 градус вышэй за нуль (на Віцебшчыне і часткова Магілёўшчыне будзе крыху халадней).

У пачатку наступнага тыдня кароткачасовыя дажджы працягнуцца ў асобных раёнах Беларусі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны — 16-23 градусы са знакам плюс. У сярэдзіне наступнага тыдня пачнецца абяцанае сіноптыкамі пацяпленне. У аўторак-сераду ўначы прагназуецца ад 5 да 12 цяпла, удзень — 17-24 (на поўдні — да 26 градусаў). Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі