Як навучыцца бачыць у рэпрэсіях “працэс нацпрымірэння” — эфір
Роза Турарбекава
З паклонамі і пацалункамі Лукашэнка прыняў ад Пуціна вышэйшую ўзнагароду Расіі. Тую, якой некалі расійскі цар узнагародзіў Мураўёва-вешальніка за ўдушэнне паўстання Каліноўскага. А ў гэты час у Беларусі працягваюцца ўдушэнні беларускага народа, але цяпер ужо мясцовымі, а не расійскімі катамі. Калі напярэдадні выбараў трэба палепшыць імідж, то невялікую частку з рэпрэсаваных “мілуюць”. Што старанна імкнуцца падаць нават колішнія апаненты рэжыму як “пачатак нацыянальнага прымірэння”.
Ці варта ўспрымаць сур’ёзна ўзнагароды, якія раздае Пуцін, і чым адметная паездка апошняга ў Туркменістан? Ці можа быць вызваленне палітвязняў “пачаткам нацыянальнага прымірэння” і як нам рыхтавацца да невядомай будучыні? Як на дзеянні рэжыму ўплывае пагроза перанясення вайны ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.