“Кубак Івуліна” на падтрымку палітвязняў: “Мы будзем гуляць за іх” — эфір

Антось Лагвінец і Аляксандр Івулін

Антось Лагвінец і Аляксандр Івулін / Еўрарадыё

Аматарскі турнір па футболе сярод беларусаў у эміграцыі “Кубак Івуліна” пройдзе ў Варшаве 19 кастрычніка ў трэці раз. Гэта турнір, які першапачаткова быў названы ў гонар палітзняволенага журналіста Аляксандра Івуліна, ладзіўся ў знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Першы такі турнір прайшоў у 2022 годзе ў Варшаве. Тады ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел 16 каманд, сфармаваных з беларусаў замежжа. Аляксандр Івулін выйшаў на волю ў лютым 2023 года. Але турнір працягвае жыць.

Ці існуе беларускае спартовае жыццё ў эміграцыі і чаму вырашылі працягваць турнір? Чым сёлетні турнір адметны і хто можа браць у ім удзел? З якімі складанасцямі сутыкаюцца арганізатары турніра і якія цікавосткі магчымыя падчас гульняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рухавічкі спартовага жыцця беларусаў у Варшаве, арганізатары турніру “Кубак Івуліна” Аляксандр Івулін і Антось Лагвінец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі