Сёлета 224 беларусы былі прызнаныя ў Літве "непажаданымі замежнікамі"

Літва, ілюстрацыйнае фота

Літва, ілюстрацыйнае фота

Ад студзеня па жнівень 2024 года ў Літве не дазволілі жыць і працаваць амаль 36 тысячам іншаземцам. Літоўскія дзяржорганы за гэты перыяд анулявалі 11,5 тысячы часовых дазволаў на жыхарства с гэта ў 3,3 раза больш, чым за той жа перыяд 2023-га, адзначае Радыё "Свабода".

Нярэдка спецслужбы бачаць лічаць перабыванне замежнікаў у краіне пагрозай нацыянальнай бяспецы.

Ад жніўня 2022 года ў Літве пачалі дзейнічаць папраўкі да Закону аб праўным статусе замежніка. Цяпер Дэпартамэнт міграцыі абавязаны атрымаць ацэнку Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) і паліцыі, што канкрэтны чалавек не ўяўляе пагрозы дзяржаўнай бяспецы і грамадскаму парадку. Толькі пасля яму могуць выдаваць ДНЖ. Калі ДДБ вырашыць, што ўладальнік дазволу на жыхарства нясе пагрозу нацбяспецы, ведамства неадкладна інфармуе міграцыйную службу, а тая цягам тыдня анулюе адпаведныя дакументы.

Адвакат Рэмігіюс Рынкявічус кажа, што менавіта праз ацэнку ДДБ міграцыйная служба анулюе ДНЖ ці адмаўляе ў іх выдачы беларусам. Сярод іх ёсць удзельнікі пратэстаў 2020 года, якія трапілі пад рэпрэсіі, але калісьці працавалі ў дзяржустановах ці нават проста служылі ў войску па прызыве.

Прадстаўнік Дэпартамента міграцыі Літвы Рокас Пукінскас кажа Радыё "Свабода", што па стане на 24 верасня анулявана 12 266 дазволаў на жыхарства. З іх 5988 — за недакладную інфармацыю ці падробленыя дакументы. Яшчэ 4325 ДНЖ ануляваныя ў сувязі са скасаваннем працоўнай дамовы.

Сярод тых, у каго скасавалі ДНЖ, — 3021 беларус, 1993 украінцы, 1930 узбекаў, 1071 таджык, 1020 кіргізаў.

Летась ДДБ прызнаў пагрозай Літве 1421 беларуса з тых, што жылі ў краіне, паведаміў літоўскі тэлеканал ТВ3. Сёлета, паводле міністара ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце, такіх было 224 чалавекі. Некаторых з гэтага спісу, як дадала кіраўніца МУС, давялося прымусова вывозіць з Літвы ў Беларусь. Таксама яна сказала пра дзевяць выпадкаў, калі Служба аховы дзяржаўнай мяжы прымусова выслала такіх беларусаў з Літвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі