Фонд дапамогі беларусам у Літве перастае браць "гуманітарку" — вопратку і абутак

Адзенне, ілюстрацыйнае фота

Адзенне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam перастаў прымаць гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення і абутку. Пра гэта арганізацыя напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Рашэнне тлумачыцца некалькімі прычынамі.

Валанцёры кажуць, што частку рэчаў, якія яны аддавалі бясплатна, пазней перапрадавалі на рынку: "Мы былі засмучаныя, калі даведаліся, што адзенне і абутак, якія мы бясплатна выдавалі, прадаюць на рынку Гарунай".

Таксама яны расказалі, быццам нейкі беларус заявіў у сацсетках, што супрацоўнікі фонду патрабавалі ад яго грошай: "Мы памятаем, як гэты мужчына і яго жонка сабралі шмат адзення, і ім спатрэбілася таксі, каб усё гэта перавезці. Мы папрасілі зрабіць ахвяраванне ў фонд сумай 10 еўра — ён перавёў 7 еўра".

Акрамя таго валанцёры паведамілі, як напярэдадні ўвечары пабачылі на вуліцы выкінутыя дзіцячыя цацкі, "якія ў нас забралі літаральна 10 хвілін таму".

Валанцёры фонду кажуць, што чатыры гады "раздавалі беларусам якасную, часцяком новую гуманітарную дапамогу" і ведаюць, якая важная гэта была падтрымка для многіх. Аднак надалей у фондзе прымаць вопратку і абутак больш не будуць.

Пры гэтым у Telegram захаваецца чат "Віртуальны склад", дзе ахвочыя змогуць дзяліцца рэчамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі