Летняя Алімпіяда развіталася да сустрэчы ў 2012 годзе ў Лондане

Летнія алімпійскія гульні 2008 года афіцыйна закрытыя. Цырымонія закрыцця пекінскай Алімпіяды, якая адбылася 24 жніўня, завяршылася тым, што алімпійскі сцяг быў спушчаны, а галоўны агонь Гульняў-2008 згашаны. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Пекіне на стадыёне "Птушынае гняздо". У пачатку цырымоніі закрыцця на галоўнай арэне Алімпіяды з'явіліся прадстаўнікі ўсіх краін - удзельніц Алімпіяды. Пасля гэтага прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Жаг Роггэ абвясціў Гульні-2008 закрытымі, і неўзабаве агонь Гульняў-2008 быў згашаны. Алімпійскі сцяг быў уручаны мэру Лондана Барысу Джонсану. XXX летнія Алімпійскія гульні пройдуць у 2012 годзе ў сталіцы Вялікабрытаніі.

У цырымоніі закрыцця Алімпіяды-2008 прынялі ўдзел, у прыватнасці, гітарыст брытанскага гурта Led Zeppelin Джымі Пэйдж, а таксама былы капітан зборнай Англіі па футболе Дэвід Бэкхэм.

На Алімпіядзе-2008 былі разгуляныя 302 камплекта ўзнагарод. Першае месца ў неафіцыйным камандным заліку заняла зборная Кітая (51 залаты медаль). Другімі сталі амерыканцы (36 узнагарод вышэйшай вартасці), а трэцяе месца заняла каманда Расіі з 23 залатымі медаляімі. У агульным камандным заліку Беларусь заняла 16-е месца, заваяваўшы 19 медалёў.

Паводле Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі