Леўчанка вызваленая, яе вывезлі з Акрэсціна, каб сарваць сустрэчу

Леўчанка вызваленая, яе вывезлі з Акрэсціна, каб сарваць сустрэчу

15 кастрычніка сваякі, сябры і дзясяткі прыхільнікаў прыйшлі сустрэць баскетбалістку Алену Леўчанка да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Але міліцыянеры вырашылі не даць людзям парадавацца яе вызваленню, цішком вывезлі спартоўку і прывезлі да пад'езда яе дома людзі ў масках. Пра гэта тыя, хто прыйшоў сустракаць Леўчанка, даведаліся, калі Алена датэлефанавалася да іх ад суседзяў.

15 кастрычніка скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту баскетбалісткі, але яе зноў судзілі (па відэасувязі) і аштрафавалі на 810 рублёў. Алена Леўчанка расказала пра жахлівыя ўмовы ўтрымання на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі