Лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч выйшаў на свабоду
Ён быў асуджаны 6 лістапада нібыта за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Пра вызваленне Дашкевіча паведаміў у сваім акаўнце на фэйсбуку журналіст Барыс Гарэцкі.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, Дашкевіча затрымалі падчас збору подпісаў за вяртанне вуліцы Леніна старой назвы — Францішканская. На судзе міліцыянты заявілі, быццам Дашкевіч упіраўся і сядаў на зямлю. Сам жа актывіст заклікаў іх не ўдзельнічаць у палітычных судах і звальняцца з міліцыі, каб не ганьбіць сваё імя.
Фота з сацыяльных сетак