Лідар TV on the Radio выдае сольнік
Лідар нью-ёркскага гурта TV on the Radio Дэвід Сітэк анансаваў выхад дэбютнага сольнага альбома, паведамляе The Guardian. Па інфармацыі выдання, самастойны праект музыкі атрымаў назву Maximum
Balloon (характэрна, што рэліз атрымае тую ж назву).
У запісе дыска бралі ўдзел калегі па TV on the Radio Тундэ Адэбімпэ і Кіп Мэлоўн, а таксама вакалістка Yeah Yeah Yeahs Карэн О і іншыя музыкі. Па непацверджаных пакуль дадзеных, над альбомам таксама працаваў былы лідар Talking Heads Дэвід Бірн.
Пласцінка Maximum Balloon выйдзе 24 жніўня 2010 года.
Дэвід Сітэк вядомы не толькі як удзельнік і адзін з заснавальнікаў TV on the Radio, але і як самастойны музыка і прадзюсер. У прыватнасці, ён працаваў з Liars, Foals, Yeah Yeah Yeahs, Бэкам, Скарлет Ёхансан і іншымі артыстамі.
Апроч музыкі, Сітэк, які ўзначаліў рэйтынг найбольш прасунутых і дальнабачных музыкаў па версіі New Musical Express, займаецца фатаграфіяй і жывапісам.
Фота: amiestreet.com