Лідар вулічных пратэстаў у Арменіі расказаў, што будзе далей

Лідар вулічных пратэстаў у Арменіі расказаў, што будзе далей

Лідар вулічных пратэстаў у Арменіі, апазіцыйны дзеяч і дэпутат парламента Нікол Пашынян расказаў, што будзе далей. У панядзелак прэм’ер-міністр і былы прэзідэнт Серж Саргсян пад ціскам масавых пратэстаў пайшоў у адстаўку (пасаду прэм’ера ён займаў з 17 красавіка). Перад гэтым на волю выйшаў Пашынян, які быў затрыманы напярэдадні і апынуўся ў следчым ізалятары.

“Новы прэм’ер ад народу павінен быць прызначаны ў бліжэйшы тыдзень, кажа Нікол Пашынян. — Пасля гэтага будзе сфармаваны часовы ўрад, а затым прызначаны пазачарговыя парламенцкія выбары”.

Таксама апазіцыянер распавёў, што ў панядзелак з ім праводзілі перамовы прадстаўнікі ўладаў, якія прапаноўвалі адтэрмінаваць адстаўку прэм’ера да 25 красавіка, на месяц ці нават да кастрычніка. Аднак Пашынян настаяў на тым, што на прыняцце рашэнне Саргсян мае толькі дзве гадзіны. І прэм’ер-міністр з гэтым пагадзіўся. Сёння павінны былі выйсці на волю ўсе раней затрыманыя ўдзельнікі акцый пратэсту.

Як вядома, у Арменіі рэальная ўлада знаходзіцца ў руках не прэзідэнта, а ў прэм’ера і парламента. Пасля адстаўкі Сержа Саргсяна абавязкі кіраўніка ўраду часова выконвае Карэн Карапецян, які быў прэм'ер-міністрам у 2016-2018 гады, а апошнім часам — першым віцэ-прэм’ерам.

Лідар вулічных пратэстаў у Арменіі расказаў, што будзе далей
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі