У Карабаху паведамляюць пра 32 загінулых і больш за 200 параненых

Пашкоджаны шматпавярховы жылы дом у Сцепанакерце

Пашкоджаны шматпавярховы жылы дом у Сцепанакерце / twitter.com/Gegham_Artsakh

20 верасня ў Карабаху паведамляюць пра 32 загінулых і больш за 200 параненых. Азербайджан з 19 верасня праводзіць "антытэрарыстычную аперацыю" супраць непрызнанай рэспублікі. Яе ўзброеныя падраздзяленні вядуць баі. Большасць загінулых і параненых — гэта ўдзельнікі абароны Карабаха (на раніцу серады сярод загінулых было 7 мірных жыхароў, а сярод іх 2 дзяцей). Азербайджан мае значную перавагу ў артылерыі, атакуе пазіцыі абаронцаў беспілотнікамі.

Як паведамляе Мінабароны РФ, расійскія "міратворцы" ў Карабаху займаюцца эвакуацыяй мірнага насельніцтва. З раёнаў баёў ужо вывезена больш за 2 тысячы чалавек. "Міратворцы" траплялі пад абстрэлы.

Улады Азербайджана гатовыя весці перамовы з уладамі непрызнанай рэспублікі толькі ў выпадку раззбраення яе арміі (пасля капітуляцыі) і роспуску органаў улады. 

Напярэдадні ў Ерэване прайшла вулічная акцыя з патрабаваннем аказаць дапамогу Карабаху і з патрабаваннем адстаўкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй. На сераду запланаваны новы мітынг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі