У Карабаху паведамілі пра першыя ахвяры абстрэлаў з боку Азербайджана
![Разбурэнні ў Сцепанакерце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/karabach1.jpg.webp?itok=0RxXE36C)
Разбурэнні ў Сцепанакерце / t.me/newsarmenia/
У Карабаху паведамілі пра першыя ахвяры артылерыйскіх абстрэлаў з боку Азербайджана. Раненні атрымалі 26 чалавек (у тым ліку 11 дзяцей), 2 загінулых, сцвярджае амбудсмен непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Гегам Сцепанян. Паводле яго слоў, сярод загінулых — дзіця. Пазней з'явілася інфармацыя пра 80 параненых (сярод іх — 15 мірных жыхароў) і 5 забітых.
19 верасня Мінабароны Азербайджана заявіла пра пачатак "контртэрарыстычнай аперацыі" ў Карабаху. Падставай для гэтага называюць дыверсіі на дарогах, падчас якіх на мінах падарваліся аўтамабілі з мірнымі жыхарамі і сілавікамі. У Баку сцвярджаюць, што наносяць удары па вайсковых умацаваннях, базах. Аднак з'явілася фота і відэа з пашкоджанымі ў Сцепанакерце жылымі дамамі. Людзі хаваюцца ў бамбасховішчах.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што Арменія і яе армія не ўдзельнічаюць у баях. Ён падкрэсліў, што Азербайджан "спрабуе ўцягнуць Арменію ў паўнамаштабныя вайсковыя дзеянні". Тым часам у Ерэване перад будынкам ураду праходзіць вулічная акцыя ў падтрымку Карабаха. Яе ўдзельнікі крытычна ацэньваюць дзеянні Пашыняна, патрабуюць неадкладнага аказання дапамогі Карабаху.
Еўрасаюз асуджае эскалацыю напружанасці ў Карабаху і заклікае да неадкладнага спынення баявых дзеянняў. Францыя ініцыюе пасяджэнне Савета Бяспекі ААН.
![У Карабаху паведамілі пра першыя ахвяры абстрэлаў з боку Азербайджана](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Karabach2.jpg.webp?itok=5kIxxF1X)
![У Карабаху паведамілі пра першыя ахвяры абстрэлаў з боку Азербайджана](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/66_26.jpg.webp?itok=-8JnaBWj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.