Лідара гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава ў РБ унеслі ў спіс "тэрарыстаў"

Уладзіслаў Наважылаў

Уладзіслаў Наважылаў / Euroradio

Лідара гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава ў Беларусі ўнеслі ў спіс "тэрарыстаў". У 2021-м ён быў асуджаны на тры гады "хіміі" з накіраваннем у папраўчую ўстанову за "абразу" старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. "Этот Соловей — крайне г***** [неразумны] б**** [самец свінні]", — напісаў у Facebook Наважылаў. Ён тлумачыў, што на яго думку, чыноўнік не выконваў сваіх абавязкаў, бо не мог адказаць на пытанні людзей, да якіх выходзіў у жніўні 2020 года. На "хімію" музыка не трапіў — змог выехаць за мяжу.

У "тэрарыстычным спісе", які складае КДБ, ужо 1141 чалавек. З іх 412 — беларусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі