Лідары апазіцыі падпісалі дамову з Януковічам, чакаецца рашэнне Майдана
Пад Пагадненнем аб урэгуляванні крызісу ва Украіне паставілі подпісы Віктар Януковіч, Віталь Клічко, Арсень Яцанюк і Алег Цягнібок.
Падпісанне дакумента засведчылі міністры замежных спраў Францыі, Польшчы і Нямеччыны. Тэкст пагаднення можна пабачыць тут.
Рада Майдану ўжо падтрымала падпісанне дамовы з украінскім прэзідэнтам. Аднак сам Майдан яшчэ не сказаў свайго слова, там сёння збярэцца народнае веча. З крытыкай дамовы выступілі лідары "Правага сектару", якія канстатуюць, што ў дамове нічога няма пра пакаранне вінаватых у забойствах бяззбройных людзей.
Фота — ria.ru