Лідары Еўрасаюза дамовіліся пра працягненне санкцый супраць Расіі
Лідары Еўрасаюза дамовіліся пра працягненне санкцый супраць Расіі. Пра гэта ў Twitter напісаў кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск: “Узгоднена. ЕС працягне эканамічныя санкцыі супраць Расіі з-за недастатковага выканання ёй Мінскіх пагадненняў”.
Тэрмін дзеяння антырасійскіх санкцый заканчваўся 31 ліпеня (іх увялі ў 2014 годзе пасля захопу Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе). Іх працягнуць на паўгода — да студзеня 2018 года. Рашэнне будзе аформлена ў ліпені і пачне дзейнічаць у пачатку жніўня, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
Напярэдадні пра пашырэнне санкцый супраць Расіі заявілі ЗША. Прычына — дзеянні Масквы на ўсходзе Украіны.
Agreed. EU will extend economic sanctions against Russia for their lack of implementing the Minsk Agreement. #EUCO
— Donald Tusk (@eucopresident) 22 июня 2017 г.