Лідскія памежнікі злавілі кантрабандыста з квадракоптарам
Абясшкоджаны лідскімі памежнікамі квадракоптар / gpk.gov.by
"Грузавы" квадракоптар выявілі і абясшкодзілі недалёка ад беларуска-літоўскай мяжы лідскія памежнікі. Апарат быў дапрацаваны: меў паўнавартасны адсек для перавозкі малагабарытных грузаў.
Дзякуючы канструктыўнай дапрацоўцы ён быў "здольны падымаць і дыстанцыйна скідаць розныя прадметы", расказалі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Памежнікі затрымалі і гаспадара лятальнага апарата. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.
У ДПК нагадалі, што выкарыстоўваць квадракоптары каля мяжы нельга. У памежнай зоне дазваляецца выкарыстоўваць толькі зарэгістраваныя лятальныя апараты і толькі пасля паведамлення супрацоўнікам бліжэйшага падраздзялення органаў памежнай службы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.