Ліга чэмпіёнаў: тры разгромы за адзін вечар (відэа)

23 кастрычніка адбыліся другія 8 гульняў 3 тура групавога этапа Лігі чэмпійнаў 2013-2014. Гэты вечар запомніцца аматарам футбола буйнымі разгромамі. “Баварыя” і ПСЖ забілі ў вароты сваіх сапернікаў — “Вікторыі” і “Андэрлехта” — па 5 галоў, пакінуўшы свае вароты сухімі. Пры гэтым Златан Ібрагімавіч аформіў покер.

Яшчэ адзін разгром учыніў “Байер”: ён перамог данецкі “Шахцёр” з лікам 4:0. Астатнія вынікі гульнявога дня:

“Рэал” — “Ювентус”: 2:1;

ЦСКА — “Манчэсцер Сіці”: 1:2;

“Манчэсцер Юнайтэд” — “Рэал Сасьедад”: 1:0;

“Галатасарай” — “Капенгаген”: 3:1;

“Бенфіка” — “Алімпіакос”: 1:1.

На фота ўрывак з матчу Рэал-Ювентус (2:1), Спорт-Экспресс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі