Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі не вераць, што іх пазбавяць ільгот

Патрабаванні ўдзельнікаў Сацыяльнага маршу падтрымалі расійскі і ўкраінскі саюзы ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта паведаміў кіраўнік чарнобыльскай камісіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Валчанін, выступаючы 4 лістапада на мітынгу ў парку Дружбы народаў.

У прыватнасці, паводле яго слоў, патрабаванні вярнуць сацыяльныя льготы падтрымалі прэзідэнт саюза "Чарнобыль Расіі" Вячаслаў Грышын і прэзідэнт саюза "Чарнобыльцы Украіны" Юрый Андрэеў.

На думку Валчаніна, цяпер у выпадку якіх-небудзь катастроф дэпутаты, якія прагаласавалі за адмену льгот, самі павінны будуць удзельнічаць у іх ліквідацыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі