Літва аднавіла афармленне ў пункце пропуску "Шальчынінкай"

Пункт пропуску "Шальчынінкай" / lithuania.mfa.gov.by
Пункт пропуску "Шальчынінкай" / lithuania.mfa.gov.by

Уезд у Беларусь праз літоўскі пункт пропуску "Шальчынінкай" (з беларускага боку — "Беняконі") адноўлены, паведамляе прэс-служба беларускага Памежнага камітэта.

Як распавядала Еўрарадыё, пропуск грузавых і легкавых машын у Беларусь быў прыпынены ў ноч на 11 ліпеня. Прычынай называўся збой у працы праграмнага забеспячэння.

На выходных быў цалкам закрыты іншы пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы — "Мядзінінкай" (з беларускага боку — "Каменны Лог"). Літоўскія памежнікі адмовіліся прапускаць пакістанца з фальшывымі дакументамі, а ён не захацеў вяртацца ў Беларусь і 30 гадзін правёў на нейтральнай паласе. З гэтай прычыны літоўскі бок прыпыніў працу прапускнога пункту. Пазней грамадзянін Пакістана папрасіў прытулак у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі