Літва і Польшча заявілі пра разварот і арышт мігрантаў з Беларусі

Літва і Польшча заявілі пра разварот і арышт мігрантаў з Беларусі

За мінулыя суткі Літва развярнула 81 мігранта на мяжы з Беларуссю. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы. Агулам з 3 жніўня 2021 года, калі літоўскія памежнікі атрымалі права разварочваць мігрантаў, амаль 10,6 тысяч чалавек было не прапушчана ў Літву з Беларусі. Усяго летась беларуска-літоўскую мяжу перасяклі 4,2 тысяч незадакументаваных мігрантаў. 

Па інфармацыі выдання, памежнікі Латвіі ў апошні час кажуць, што плыня мігрантаў праз іх мяжу спынілася.

За мінулыя суткі польскія памежнікі зафіксавалі 47 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляюць яны ў twitter. 31 чалавек трапіў на польскі бок, пераплыўшы раку Лесьна Права ў раёне Белавежы. Затрыманыя замежнікі прыехалі ў Беларусь з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі