Літва і Расія абмянялі шпіёнаў: двух расіян на двух літоўцаў і нарвежца

Літва і Расія абмянялі шпіёнаў: двух расіян на двух літоўцаў і нарвежца

Літва і Расія абмянялі шпіёнаў: двух расіян на двух літоўцаў і нарвежца. Аперацыя праводзілася апоўдні ў пятніцу на адным з памежных кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы, інфармуе Delfi. На радзіму вярнуліся грамадзяне Літвы Яўген Матайціс (у яго было двайное грамадзянства — Літвы і Расіі) і Астрыдас Тамашайціс, асуджаныя ў 2016 годзе ў Расіі за шпіянаж адпаведна на 13 і 12 гадоў пазбаўлення волі.  Разам з імі ў Літву перадалі нарвежца Фрудзе Берга. Сёлета ў красавіку яго асудзілі ў Расіі за шпіянаж на 14 гадоў пазбаўлення волі. Берг ужо ў пасольстве Нарвегіі ў Вільні і "сёння ці заўтра" вернецца на радзіму. Пра яго справу падрабязна можна паглядзець тут.

Літва перадала РФ расіян Мікалая Філіпчанку і Сяргея Маісеенку, асуджаных у 2017-м таксама за шпіянаж (адпаведна на 10 і 10,5 гадоў зняволення) і памілаваных літоўскім прэзідэнтам Гітанасам Наўседам.

Літва і Расія абмянялі шпіёнаў: двух расіян на двух літоўцаў і нарвежца
Фрудзе Берг / ТАСС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі