Літва не будзе закрываць мяжу з Беларуссю — прэм'ер-міністр краіны

Інгрыда Шыманітэ / Delfi
Інгрыда Шыманітэ / Delfi

Літва не будзе закрываць спалучэнне з Беларуссю і пакуль нават не разглядае такую магчымасць, перадае агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на заяву прэм'ер-міністра краіны Інгрыды Шыманітэ.

Кіраўніца літоўскага ўрада адзначыла, што Літва ўзгадняе ўсе свае дзеянні з суседзямі і дыскутуе з імі пра "ўсіх рашэннях, якія яны прымаюць". Адказваючы на пытанне журналістаў, ці ўзгадняе Польшча свае намеры з Літвой, Шыманітэ адзначыла, што "Польшча, напэўна, цалкам суверэнная дзяржава, каб прымаць гэтыя рашэнні самастойна".

Як паведамляла Еўрарадыё, Польшча вырашыла не перакрываць чыгуначнае спалучэнне з Беларуссю. Раней кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што польскі ўрад можа перакрыць усе памежныя пераходы ў адказ на арганізаваны афіцыйным Мінскам міграцыйны крызіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі