Польшча вырашыла не перакрываць чыгуначнае спалучэнне з Беларуссю

Перакрыць чыгунку Польшча збіралася праз міграцыйны крызіс / Ілюстрацыйнае фота​
Перакрыць чыгунку Польшча збіралася праз міграцыйны крызіс / Ілюстрацыйнае фота​

Грузавое спалучэнне з Беларуссю ў чыгуначным пункце "Кузніца" працягваецца, паведамляе ТАСС са спасылкай на памежную ахову Польшчы.

Разам з тым новыя рашэнні па аўтадарожным КПП пакуль не прынятыя, дадалі ў ведамстве.

Цяпер закрыты толькі адзін пункт пропуску — "Кузніца" (з беларускага боку — "Брузгі"). Рух праз яго спыніўся 9 лістапада ў 7.00, калі побач з пунктам размясціўся велізарны лагер мігрантаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, польскі бок збіраўся спыніць чыгуначны рух на мяжы з Беларуссю. Са слоў кіраўніка МУС Польшчы Марыюша Каміньскага, польскі ўрад можа перакрыць усе памежныя пераходы ў адказ на арганізаваны афіцыйным Мінскам міграцыйны крызіс. Улады Польшчы заяўляюць, што адкрытыя да абмеркавання з Расіяй крызісу на мяжы, але з Беларуссю гатовыя гаварыць толькі на тэхнічным узроўні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі