Польшча пагражае перакрыць чыгуначны рух на мяжы з Беларуссю
Польшча можа спыніць чыгуначны рух на мяжы з Беларуссю, заявіў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі.
Ён падкрэсліў, што афіцыйны Мінск з'яўляецца арганізатарам міграцыйнага крызісу на мяжы. Каміньскі дадаў, што Польшча мае шмат варыянтаў ўздзеяння на беларускі рэжым. Ён паведаміў, што польскі ўрад можа перакрыць усе памежныя пераходы.
Пакуль што закрыты толькі адзін пункт пропуску — "Кузніца" (з беларускага боку "Брузгі"). Рух праз яго спыніўся а 7-й раніцы 9 лістапада, калі побач размясціўся велізарны лагер мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.