Літва плануе дапамагчы работнікам санаторыя "Беларусь", які патрапіў пад санкцыі

Санаторый "Беларусь" / sanatoriums.com
Санаторый "Беларусь" / sanatoriums.com

Літоўскія ўлады абдумваюць, як дапамагчы работнікам санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі, які патрапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Аб гэтым піша літоўскае выданне Delfi.

Прэс-сакратар міністра замежных спраў Габрыэлюса Ландсбергіса Вітаўтэ Шмайжытэ заявіла, што работнікаў падтрымаюць "без дапамогі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі".

— Вельмі важна не забываць, чаму былі ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў і фізічных асоб Беларусі — праз бесперапынны гвалт супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі, імаверна, што санкцый будзе ўсё больш. Толькі так мы можам прадэманстраваць, што тое, што адбываецца на вуліцах Мінска, непрымальна. На фоне бесперапынных пратэстаў і незаконнага іх падаўлення рызыкі для прадпрыемстваў, якія працуюць наўпрост з рэжымам, узрастаюць, — падкрэсліла яна.

Нагадаем, рахункі "Беларусі" замарожаныя праз санкцыі ЕЗ у дачыненні да Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Прэзідэнта Беларусі — уладальніка санаторыя. У санаторыі працуюць 393 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі