Літва правядзе вучэнні па адбіцці ядзернай пагрозы БелАЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Вільнюскі муніцыпалітэт правядзе ў чацвер вучэнні па прадухіленні ядзернай пагрозы БелАЭС, паведамляе Delfi.lt.

Падчас вучэнняў спецыялісты ацэняць працу аператыўнага цэнтра муніцыпалітэта і цэнтра дэзактывацыі, эфектыўнасць збору жыхароў, маршруты руху, падрыхтоўку будынка калектыўнай абароны, у якім часова паселяць вільнюсцаў. Спецыялісты ўпершыню пратэстуюць прыкладанне для рэгістрацыі грамадзян, якое кіруе працэсам іх часовага перасялення і рассялення.

Вучэнні пачнуцца ў 10:00 у інжынерным ліцэі Вільнюскага тэхнічнага універсітэта імя Гедыміна. Тут будуць імітаваць перавозку школьнікаў да пункта дэзактывацыі і будынка калектыўнай абароны для часовага рассялення. У вучэннях прымуць удзел каля 100 чалавек.

Урад Літвы сцвярджае, што БелАЭС, пабудаваная побач з літоўска-беларускай мяжой, не адпавядае правілам бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Мінск не згодны з гэтай пазіцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі