Літва зацвердзіла план эвакуацыі на выпадак аварыі на БелАЭС
Урад Літвы ў сераду зацвердзіў план эвакуацыі насельніцтва на выпадак аварыі на Беларускай АЭС (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы, перадае ru.delfi.lt. План падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў краіны.
У выпадку буйной аварыі на БелАЭС будуць эвакуяваныя 6000 жыхароў Літвы, якія знаходзяцца ў 30-кіламетровай зоне ад яе. Арганізатары сцвярджаюць, што распрацоўвалі план з улікам найбольш неспрыяльных умоў пры аварыі на АЭС — маштабу аварыі і неспрыяльных умоваў надвор'я. Эвакуацыя насельніцтва абыдзецца ў суму каля 20 мільёнаў еўра.
Таксама дакумент зацвярджае стокіламетровую зону прэвентыўнай абароны БелАЭС. У ёй пры аварыі будуць прымацца іншыя меры абароны.
Нагадаем, што Літва — самы настойлівы крытык будаўніцтва Беларускай АЭС.