Лізавета II адмовілася ад прэміі "Бабулька года"
Брытанская каралева Лізавета II / AFP 2021
Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II адмовілася ад ганаровай прэміі "Бабулька года" (The Oldie of the Year), бо адчувае сябе маладой, паведамляюць арганізатары прэміі.
Заснавальнікі прэміі звярнуліся ў Букінгемскі палац з прапановай адзначыць кіруючую ролю 95-гадовага манарха падчас пандэміі каранавіруса. У адказ яны атрымалі ветлівую, але рашучую адмову.
"Яе Вялікасць мяркуе, што вы настолькі старыя, наколькі адчуваеце сябе. Каралева не лічыць, што яна адпавядае прыдатным крытэрам, каб мець магчымасць прыняць гэтую прэмію, і спадзяецца, што вы знойдзеце больш вартага кандыдата", — гаворыцца ў лісце за подпісам памочніка асабістага сакратара манарха Тома Лэнг-Бэйкера.
Прэмія "Бабулька года" (ці "Дзядок года", калі яна прысуджаецца мужчыну) уручаецца на працягу 29 гадоў. У 2011 годзе прэмію прысудзілі мужу Яе Вялікасці герцагу Эдынбургскаму Філіпу, якому ў той год споўнілася 90 гадоў.
Раней Еўрарадыё паведамляла, што Лізавета II стала прабабуляй ў 12-ы раз. Усяго ў яе 4 дзяцей, 8 унукаў і 12 праўнукаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.