Lordi падрыхтавалі новы альбом, касцюмы ды трукі

Фінскія рокеры Lordi абвясцілі дату рэлізу свайго новага альбома «Babez For Breakfast».  Пяты дыск монстраў хард-рока з'явіцца 14 верасня. Першым сінглам з альбома стане трэк «This Is Heavy Metal», які музыкі плануюць прэзентаваць 6 жніўня.

Матэрыял для паслядоўніка кружэлкі 2008 года «Deadache» запісваўся ў Нэшвіле пад кіраўніцтвам знакамітага прадзюсера Майкла Вагнера (Michael Wagener), у паслужным спісе якога значацца рэлізы Озі Осбарна (Ozzy Osbourne), Эліса Купера (Alice Cooper), а таксама класікі Metallica - «Master of Puppets».

«Мы вельмі ганарымся гэтым альбомам. Мы вярнуліся да сваіх каранёў, новыя песні гучаць меладычна і магутна. Але мы не забыліся і пра хорар, - запэўніў фронтмэн гурта містар Лордзі. -  Як кажуць нашы прадзюсеры – у кожнай песні шмат энергіі, эмоцый і забавы. Мы не можам дачакацца пачатку гастроляў і прадставіць прыхільнікам новыя песні, новыя касцюмы і трукі!».

На гастролі Lordi адправяцца ў новых сцэнічных касцюмах, дызайн якіх рабіў сам містар Лордзі.

Фота: arishootspeople.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі