Луганцы гатуюць ежу на вогнішчах, бо няма электрычнасці (фота)
Да такой меры вымушаныя звярнуцца жыхары шматпавярховак, абсталяваных электраплітамі.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на кіраўніка грамадскай арганізацыі "Грамадзянская ініцыятыва "Правая справа" Дзмітрыя Снегірова. Паводле яго слоў, гэтую інфармацыю яму далі мясцовыя жыхары і сябры яго грамадскай арганізацыі, якія сталі відавочцамі падзеяў.
Снегіроў таксама паведаміў, што ў Луганску жыхары такіх дамоў бяруць ваду з труб у падвалах. Таксама ён дадаў, што ў горадзе няма мабільнай сувязі.
Фота з сацыяльных сетак