Лукашэнка абяцае за год-два стварыць умовы для падрыхтоўкі лыжнікаў

Лукашэнка абяцае за год-два стварыць умовы для падрыхтоўкі лыжнікаў

На працягу года-двух у Беларусі будзе зроблены рашучы крок па стварэнні ўмоваў для падрыхтоўкі лыжнікаў. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў на сустрэчы з удзельнікамі зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2018 года.

"Наперадзе міжсезонка. Трэба рыхтавацца. Я ўжо казаў пра тое, што мы зробім рашучы крок на працягу года-двух, каб нам на больш значны ўзровень падняць падрыхтоўку лыжнікаў у нашай краіне", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

На працягу года Лукашэнка хоча пабудаваць так званую "трубу". "Ужо цяпер праводзяцца пошукавыя працы. Мы знойдзем сродкі для таго, каб пабудаваць гэты будынак, каб нашы лыжнікі — і спартоўцы, і аматары — маглі круглы год займацца на снезе", — абмаляваў ён перспектывы.

У Мінску, па яго словах, ужо вызначылі месца, і ёсць інвестары для будаўніцтва яшчэ аднаго будынка для падрыхтоўкі лыжнікаў з трасай у 1,2 км. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі