Лукашэнка адправіўся на Гродзеншчыну
Ён наведае Гродзенскую ГЭС на Нёмане.
14 лістапада Аляксандр Лукашэнка правядзе працоўную паездку ў Гродзенскую вобласць, інфармуе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы наведае Гродзенскую ГЭС на рацэ Нёман. Яму даложаць аб выкананні яго даручэнняў па развіцці Беларускай энэргетычнай сістэмы і будаўніцтве гідраэлектрастанцый. Таксама Лукашэнку паведамяць пра будаўніцтва і тэхнічныя характарыстыкі Гродзенскай ГЭС.
Потым у Гродне адбудзецца нарада з актывам Гродзенскай вобласці. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама даложыць пра стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.
Лукашэнка сказаў старшыні КДБ, што яго хвалюе сітуацыя на Гродзеншчыне
Фота — з архіву president.gov.by