Лукашэнка: Беларусь адэкватна рэагуе на ўзмацненне NATO каля мяжы

Лукашэнка: Беларусь адэкватна рэагуе на ўзмацненне NATO каля мяжы

Беларусь і Расія адэкватна рэагуюць на ўзмацненне NATO каля межаў Саюзнай дзяржавы. Такую заяву Аляксандр Лукашэнка агучыў 7 чэрвеня на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў — удзельніц СНД.

"Расіяне часта кажуць пра тое, што каля межаў Расіі разгортваюцца новыя кантынгенты НАТО. Трэба падкрэсліць, што перш за ўсё — каля нашых межаў, беларускіх межаў. Мы гэта бачым і прымаем без гвалту, без шуму адэкватныя меры", — перадае БЕЛТА словы кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Расіі сумесная групоўка ўзброеных сіл на захадзе. Па яго словах гэтыя войскі гарантуюць бяспеку "нашай бацькаўшчыны — Беларусі і Расіі". У аснове гэтай групоўкі, падкрэсліў Лукашэнка, часці беларускага войска. У выпадку канфлікту, па яго словах, менавіта беларускія часці першымі ўступаюць у бой.

Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што ў Беларусі ёсць дамоўленасці з Расіяй, і яна не хавае гэтага ад Захаду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі