Лукашэнка: Беларусь атрымае крэдыт ад Расіі — 2 млрд долараў (відэа)
Адбудзецца гэта ўжо ў траўні. Грошы пойдуць на падтрыманне золатавалютных рэзерваў нашай краіны.
Пра гэта 9 траўня заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што дамоўленасці пра крэдыт былі дасягнутыя з кіраўніцтвам Расіі падчас яго рабочага візіту ў Маскву.
Лукашэнка: "Мы дамовіліся пра тое, што Расійская Федэрацыя, як гэта і было абяцана, пералічыць нам 2 млрд долараў. Гэта адбудзецца ўжо ў траўні".
Кіраўнік Беларусі ўдакладніў, што крэдыт Беларусь можа атрымаць ужо праз тыдзень.
Фота — Fotolia