Лукашэнка: Беларускай мовы ў нашым побыце нестае. Не думаю, што гэта катастрофа

Лукашэнка: Беларускай мовы ў нашым побыце нестае. Не думаю, што гэта катастрофа

Аляксандр Лукашэнка выступіў за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, але выказаўся супраць яе штучнага насаджэння. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з моладдзю 26 траўня, перадае яго прэс-служба.

У Лукашэнкі спыталіся пра вывучэнне гісторыі ў школе па-беларуску. "Я катэгарычны праціўнік навязвання вучням нейкай дзяржаўнай мовы. У нас іх дзве — руская і беларуская. Чалавек сам павінен вызначыцца, на беларускай ці рускай ён будзе вывучаць. Калі вы мяне спытаеце, а я як хацеў бы... Я хацеў бы, каб гэтыя прадметы вывучаліся на беларускай мове. Мы больш кантактуем, у тым ліку ў побыце, на рускай мове. Беларускай мовы ў нашым побыце нестае. Дрэнна гэта ці добра? Не ведаю. Не думаю, што гэта катастрофа", — выказаўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка чарговы раз заявіў, што руская мова належыць не толькі расіянам: "Гэта наша мова. Мы на гэтай мове стагоддзямі размаўлялі. Мова — гэта жывое. Цяперашняя руская мова ўдасканальвалася са стагоддзя ў стагоддзе. Яна стала такой дзякуючы таму, што мы ўклалі ў яго душу, рускія людзі ўклалі ў яго душу, і ўкраінцы не менш. І нават тыя народы, якія менш за нас размаўлялі на рускай мове. Мы гінулі за гэтую мову. Гэта наша руская мова. Гэта вялікі здабытак", — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён супраць штучнага насаджэння, бо гэта можа выклікаць абурэнне. "З-за неразумення моўных праблем часта войны пачыналіся. Нам гэта не патрэбна", — выказаўся ён.

Завяршыў ён свой выступ усё ж на карысць беларускай мовы: "Вядома, як прэзідэнт Беларусі я вельмі хацеў бы, каб мы больш выкарыстоўвалі беларускую мову".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі