Лукашэнка дадатна ацаніў вынікі выбараў у мясцовыя саветы

Кіраўнік Беларусі дадатна ацаніў вынікі кампаніі па выбарах у мясцовыя савет дэпутатаў 26-го склікання. Пра гэта ён заявіў 22 траўня на нарадзе з актывам Гродзенскай вобласці, перадае БЕЛТА. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, яна была максімальна адкрытай, дэмакратычнай, празрыстай. Ён заявіў, што выбары ў чарговы раз прадэманстравалі, што балбатунам і лайдакам не месца сярод дэпутатаў. Людзі прагаласавалі за тых, хто кіруецца не асабістымі амбіцыямі ці прыватнымі палітычнымі інтарэсамі, а патрабаваннямі сваіх выбарцаў.

Лукашэнка запатрабаваў рашучай працы ад саветаў па абароне правоў і законных інтарэсаў людзей. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы прапанаваў, калі спатрэбіцца ці ўзнікнуць праблемы, выходзіць з гэтымі пытаннямі проста на яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі