Лукашэнка даў генеральскія званні палкоўнікам

Лукашэнка даў генеральскія званні палкоўнікам

25 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб наданні вайсковых і спецыяльных званняў, інфармуе БЕЛТА.

Чарговае вайсковае званне генерал-маёра атрымалі палкоўнікі Іван Багуслаўскі і Юрый Шаплаўскі. Палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву і палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву нададзеныя чарговыя спецыяльныя званні генерал-маёра ўнутранай службы і генерал-маёра юстыцыі адпаведна.

Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі атрымаў класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга класа, а начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні Аляксандр Валіеў — персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы трэцяга рангу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі