Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live"

Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з найбольш папулярных тэлеперадач "Шустэр Live", папрасіў Аляксандра Лукашэнку адказаць на надзённыя, хай часам і непрыемныя, пытанні, інфармуе БелТА. Агенцтва таксама падае некалькі ўрыўкаў з размовы.

“Што тычыцца Януковіча… Ну, які ён для мяне прэзідэнт? Вось апошні яго выступ: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. Адразу пытанне: а дзе твая армія?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Прэзідэнт павінен быць са сваім народам, як бы ні было цяжка. Нават калі ў цябе заўтра будуць страляць і цябе заб'юць - твой лёс такі. Ты, значыць, павінен прынесці сябе ў ахвяру. А як жа? У рэзідэнцыі сядзець, упівацца сваёй уладай, а калі цяжка, тады збегчы? Не, я гэтага не прызнаю", - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі