У Мінадукацыі расказалі, якіх настаўнікаў бракуе больш за ўсё

Заняткі матэматыкі, ілюстрацыйнае фота

Заняткі матэматыкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Найбольш у беларускіх школах бракуе настаўнікаў матэматыкі і фізікі. Пра гэта заявіла намесніца міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая.

"Па гуманітарных спецыяльнасцях мы спраўляемся, а такія дакладныя навукі, як фізіка і матэматыка, па гэтых прадметах маецца шэраг вакансій", — прыводзіць расійскае інфармагенцтва Sputnik словы чыноўніцы.

Таксама Пятруцкая заявіла, што заробкі настаўнікаў пастаянна павышаюцца.

Паводле звестак Дзяржаўнай базы вакансій Беларусі на 7 жніўня, адукацыйным установам патрабавалася 899 настаўнікаў. Як расказвала Еўрарадыё, за апошнія тры гады Беларусь страціла больш за восем тысяч настаўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі