Лукашэнка даў вымову Латушку за парушэнні пры рэканструкцыі Купалаўскага
Разам з былым міністрам культуры Паўлам Латушкам вымову атрымаў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Вымова абвешчаная за непрыняцце належных мер па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У выніку былі павялічаныя тэрміны ўводу аб'екта ў эксплуатацыю і былі зафіксаваныя парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў.